БХК для юрыдычнага кам'юніці

Прафесійнае юрыдычнае кам’юніці — адвакат:кі, юрыст:кі, студэнт:кі, што вывучаюць права — з'яўляецца асновай абароны правоў чалавека ў любой краіне. Каб умацоўваць і развіваць юрыдычную супольнасць, мы займаемся адвакатаваннем, прававой адукацыяй і ствараем інструменты, якія спрашчаюць працу.

 

Абарона адвакатаў і юрыстаў. Адвакацыя

 

Мы абараняем прафесійную супольнасць, выкарыстоўваючы міжнародныя механізмы. Напрыклад, пастаянна вядзем камунікацыю са Спецыяльным дакладчыкам ААН у абарону адвакатаў.

 

Дэманструем рэальную сітуацыю з вяршэнствам права і доступам да правасуддзя. Як, напрыклад, гэта было зроблена ў Альтэрнатыўнай справаздачы аб імплементацыі ЦУР 16, а таксама ў Агульнай альтэрнатыўнай справаздачы, якая датычыць рэалізацыі ўсіх ЦУР у Беларусі, падрыхтаванай прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці.

 

Таксама мы пастаянна праводзім унутрыкраінную адвакацыю. Напрыклад, у свой час дзякуючы нам ва ЎПК РБ было замацаванае права сведкі на адваката (дзякуючы нашаму звароту ў Канстытуцыйны суд).

 

Мы прасоўвалі рэкамендацыі беларускіх НДА аб унясенні зменаў і дадаткаў у праект «Аб унясенні зменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусі па пытаннях удасканальвання дзейнасці адвакатуры».

 

Адукацыя для прафесіяналаў

 

→ Адукацыйныя мерапрыемствы з еўрапейскімі партнёрамі

Разам з нашымі партнёрамі з Рады Еўропы і CEELI Institute мы арганізуем адукацыйныя мерапрыемствы для практыкуючых юрыстаў.

 

→ Cтажыроўкі для студэнтак і студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў

Раз на год мы арганізуем трохмесячныя ан-лайн стажыроўкі для студэнта:к і магістранта:к юрыдычных спецыяльнасцяў.

Пад час стажыровак мы імкнемся даць нашым маладым калегам магчымасць працаваць з тэмамі, якія ім найбольш цікавыя. У фокусе: дыскрымінацыя, міжнародныя праваабарончыя механізмы , бізнес і правы чалавека, human rights based approach, SDGs, агульная аналітыка па правах чалавека, асобныя правы.

Для кожна:й прадугледжаны ментар:ка, як:ая суправаджае стажор:ку на працягу ўсёй стажыроўкі. Сярод нашых ментара:к праваабаронцы, эксперт:кі ў міжнародным праве, былыя выкладчыцы ФМА БДУ.

 

→ Падкаст "Чарцяжы свабоды"

Салонна-аналітычны падкаст аб праве ў палітыцы і аб палітыцы ў праве. Эксперткі БХК, юрысткі-міжнародніцы Кацярына Дэйкала і Кацярына Кузняцова, за куфлем ігрыстага разважаюць пра Беларусь; аб людзях, грамадстве і дзяржаўным будаўніцтве без чарцяжоў і з імі.

 
 

Інструменты для прафесіяналаў

 

📆Каляндар міжнародных праваабарончых механізмаў для Беларусі

Мы зрабілі гэты каляндар, каб юрыстам было прасцей і зручней выкарыстоўваць міжнародныя праваабарончыя механізмы для дапамогі сваім мэтавым аўдыторыям. Коллы міжнародных механізмаў можна адфільтраваць па тэгах (тэмах вашай працы ці ЦА), дэдлайнах, а таксама тыпе справаздачнасці (перыядычная ці па запыце). Механізмы ААН даюць магчымасць паглядзець на праблемы мэтавых груп і правы чалавека пад іншым вуглом і заўважыць парушэнні там, дзе яны не з'яўляюцца відавочнымі. Таксама гэта важны сродак дакументавання парушэнняў правоў чалавека і іх асвятлення ў міжнародным полі.

 

🔎Database па стандартах правоў чалавека для юрыстаў і менеджараў праектаў

Рэсурс эканоміць час і дапамагае хутка зарыентавацца ў міжнародных стандартах правоў чалавека па ключавых запытах. Дапамагае хутка нарасціць пачатковую экспертызу па неабходным аспекце правоў чалавека, узмацніць юрыдычны дакумент (скаргу, заяву) рэлевантнымі міжнароднымі стандартамі правоў чалавека; пры гэтым такой інфармацыі няма ў папулярных прафесійных базах. Дапамагае менеджарам праектаў і прадстаўнікам дзяржаўных органаў зарыентавацца ў парадку дня па правах чалавека ў дачыненні да Беларусі.

 

📬 Каб не прапусціць магчымасці і важную інфармацыю для юрыдычнага кам'юніці — падпісвайцеся на рассылку.