БХК для НДА

Мы дапамагаем арганізацыям грамадзянскай супольнасці інтэграваць аспект правоў чалавека ў сваю дзейнасць. БХК кансультуе ініцыятывы па пытаннях human rights based approach і выкарыстання міжнародных праваабарончых механізмаў, дапамагае распрацоўваць алгарытмы абароны мэтавых груп.

Мы таксама падтрымліваем удзел ініцыятываў у падрыхтоўцы сумесных дакладаў, што дазваляе ім зрабіць свой голас больш чутным на міжнародным узроўні.

БХК уносіць свой уклад у развіццё сектара, дапамагаючы фарміраваць і razvівać рамку для нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.

 

Human rights based approach

 

БХК кансультуе ініцыятывы грамадзянскай супольнасці па пытаннях human rights based approach. Мы аказваем падтрымку пры распрацоўцы ўнутраных палітык, навучальных матэрыялаў і праграм і дапамагаем інтэграваць падыход, заснаваны на правах чалавека, у працу арганізацый.

 

Сумесныя даклады ў міжнародныя механізмы

 

У індывідуальным парадку мы кансультуем па пытаннях выкарыстання міжнародных праваабарончых механізмаў (напрыклад, Камітэта ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Камітэта па правах дзіцяці).

 

Мы каардынуем падрыхтоўку і падачу некаторых сумесных дакладаў. Увага: па запатрабаванні ініцыятыва можа застацца ананімнай!

 

Своечасова паведамляем ініцыятывам аб магчымасцях міжнародных праваабарончых механізмаў (напрыклад, аб пачатку збору інфармацыі механізмам).

 

🫱🏻‍🫲🏼 Узніклі пытанні? Напішыце нам на [email protected]

 

Тлумачэнні, як працуюць міжнародныя механізмы

 

Памятка для арганізацый грамадзянскай супольнасці па ўдзеле ў працэсе разгляду дакладаў дзяржаў у Камітэце па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ/CEDAW).

 

Памятка для арганізацый грамадзянскай супольнасці па ўдзеле ў працэсе УПА (UPR).

 

Каляндар міжнародных праваабарончых механізмаў

 

Мы стварылі каляндар міжнародных праваабарончых механізмаў, каб НДА было прасцей і зручней выкарыстоўваць міжнародныя механізмы для дапамогі сваім мэтавым аўдыторыям.

 

Коллы міжнародных механізмаў можна адфільтраваць па тэгах (тэмах вашай працы ці мэтавай аўдыторыі), дэдлайнах, а таксама тыпе справаздачнасці (перыядычная або па запыце).

 

Механізмы ААН дазваляюць паглядзець на праблемы мэтавых груп і правы чалавека пад іншым вуглом і заўважыць парушэнні там, дзе яны не відавочныя. Гэта таксама важны сродак дакументавання парушэнняў правоў чалавека і іх асвятлення на міжнародным узроўні.

 

Сумесная дапамога мэтавым групам

 

Магчымыя розныя індывідуальныя сцэнарыі ўзаемадзеяння.

 

Часцей за ўсё мы дапамагаем распрацоўваць алгарытмы абароны правоў мэтавых груп НДА. Прыклады такой супрацы: алгарытм «Як атрымаць доступ да крымінальных спраў і матэрыялаў рэпрэсаваных сваякоў», «Як змагацца з булінгам ва ўстановах адукацыі» і інш.

 

Супраца па развіцці нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека

 

Разам з 12 асноўнымі беларускімі правайдэрамі нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека ў рамках «Лабараторыі адукацыі па правах чалавека» (HRE Lab) Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ) у 2024 годзе эксперткі БХК распрацавалі «Рамкавыя кампетэнцыі ў галіне правоў чалавека для сектара нефармальнай адукацыі беларускай грамадзянскай супольнасці» (адкрываецца ў новым акне).

 

📬 Каб не прапусціць магчымасці і важную інфармацыю для ініцыятыў і НДА — падпісвайцеся на рассылку.