Дэкрэт №3 "Аб дармаедах": што рабіць людзям пасля заявы прэзідэнта

НАВІНЫ
Прэзідэнт правёў нараду, на якой заявіў, што збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў часова не будзе збірацца. Расказваем, як паводзіць сябе ў новай сітуацыі тым, хто атрымаў "ліст шчасця".

Так прыйдзецца плаціць збор ці не?

Пакуль не ясна. Зыходзячы з таго, што было сказана прэзідэнтам, незразумела, уводзіцца часовы мараторый на выплату збору за 2015 год ці за 2016. Трэба дачакацца змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт № 3.

Што рабіць тым, хто збор яшчэ не заплацiў і нічога не абскардзіў?

Вельмі складана даць параду аб стратэгіі паводзінаў у такой непрадказальнай сітуацыі, але мы б не плацілі збор, а замест гэтага пачалі абскарджанне па наступным алгарытме.

Што рабіць, калі вы ўжо абскарджваеце рашэнне падатковых органаў аб прызнанні «сацыяльным утрыманцам?

Працягваць абскарджваць дзеянні падатковых органаў у адпаведнасці з нашым алгарытмам, за адзіным выключэннем: не спяшацца з накіраваннем скаргаў у вышэйстаячыя падатковыя органы, а накіроўваць скаргі праз 28-29 каляндарных дзён пасля атрымання адказу ніжэйстаячай падатковай інспекцыі. Па-першае, да красавіка, па запэўненні прэзідэнта, будуць унесены змены ў Дэкрэт №3 і стане больш зразумелай сітуацыя. Па-другое, зноў-такі з заяў прэзідэнта, адмяняць сам падыход аб прызнанні непрацуючых грамадзян сацыяльнымі утрыманцамі не будуць, т.б. усе вашы довады аб неканстытуцыйнасці патрабаванняў аб выплаце збору працягваюць быць актуальнымі. Па-трэцяе, важна паказаць, што сам дэкрэт павінен быць адменены ў прынцыпе з-за яго абсурднасці і не адпаведнасці падыходу, заснаванаму на правах чалавека.

Ці варта падаваць заявы ў мясцовыя выканкамы аб вызваленні ад выплаты збору ў сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй?

Лічым, што варта. Як паказвае практыка, у некаторых выпадках мясцовыя выканкамы пасля адмовы чалавеку ў вызваленні ад выплаты збору пры паўторным разглядзе (або пры абскарджанні рашэння ў вышэйстаячыя выканкамы) пераглядаюць сваё рашэнне.

Што рабіць, калі я ўжо аплаціў збор?

Чакаць, калі будзе ўнесены новы пакет змяненняў і дапаўненняў у Дэкрэт № 3. Калі заявы прэзідэнта будуць рэалізаваны ў дэкрэце - мы паспрабуем прыдумаць для вас алгарытм, як вярнуць грошы.

Што будзе рабіць БХК?

У цяперашні час мы абагульняем вынікі зваротаў грамадзян. Па выніках аналізу мы падрыхтуем зварот у Адміністрацыю прэзідэнта аб праблемах, звязаных з рэалізацыяй дэкрэта, а таксама яшчэ раз пазначым аргументы, па якіх Дэкрэт № 3 варта адмяніць.Таксама мы працягваем аказваць бясплатную прававую дапамогу. Вы можаце звярнуцца да нас за кансультацыяй праз [email protected] або па тэл. 8-017-222-48-00, па аўторках і чацвяргах з 11.00 да 17.00.

7 причин отменить декрет о тунеядстве from Belarusian Helsinki Committee<!--/*--><![CDATA[/* ><!--*/ #mc_embed_signup{background:#fff; clear:left; font:14px Helvetica,Arial,sans-serif; } /* Add your own MailChimp form style overrides in your site stylesheet or in this style block. We recommend moving this block and the preceding CSS link to the HEAD of your HTML file. */ /*--><!]]>*/

Время позаботиться о своих правах. Подпишитесь и получайте самые лучшие советы правозащитников

* indicates required Email Address *