Гайд “Беларусь. Бізнес і правы чалавека” 2.0
document
Наше кіраўніцтва дапамагае хутка разабрацца ў тэме «бізнес і правы чалавека» і дае базавы інструментар для ўкаранення належных падыходаў у бізнес-працэсы і дзяржаўнае рэгуляванне
Каму будзе карыснае кіраўніцтва?
Бізнесу:
- Для распрацоўкі палітык і працэдур кампаніі ў галіне правоў чалавека (у т.л. у сферы недыскрымінацыі) адносна тых, чые правы могуць быць закранутыя дзейнасцю кампаніі: работнікі, кліенты, людзі, якія жывуць у месцы ажыццяўлення дзейнасці кампаніі.
- Для стварэння і выкарыстання механізмаў доступу да сродкаў прававой абароны, прызначаных для работнікаў і іншых асоб, чые правы можа закранаць дзейнасць кампаніі.
- Для распрацоўкі кампанентаў нефінансавай справаздачнасці.
- Для прадастаўлення даведачнай інфармацыі аўдытарам.
Дзяржаве:
- Для аналізу і рэфармавання дзяржаўнай палітыкі і заканадаўства, якія маюць дачыненне да ўплыву бізнесу на правы чалавека, у тым ліку ў сферы аховы працы, навакольнага асяроддзя, зямельных рэсурсаў, у пытаннях недыскрымінацыі і стварэння роўных умоў працы для ўсіх супрацоўнікаў, барацьбы з карупцыяй, падаткаабкладання, абароны правоў спажыўцоў або карпаратыўнай справаздачнасці.
- Для стварэння рамкавых умоў, што адсякаюць недабрасумленных інвестараў, у тым ліку для распрацоўкі гандлёвых і інвестыцыйных пагадненняў.
- Для забеспячэння выканання правоў чалавека дзяржаўнымі камерцыйнымі прадпрыемствамі.
- Для павышэння інфармаванасці і патэнцыялу дзяржаўных органаў і службовых асоб у пытаннях уплыву камерцыйнай дзейнасці на правы чалавека.
- Для мэтавага кансультавання беларускіх кампаній.
- Для паляпшэння фактычнага доступу да сродкаў прававой абароны для ахвяр парушэнняў правоў чалавека, звязаных з гаспадарчай дзейнасцю.
- Для павышэння ўкладу прыватнага сектара ў рэалізацыю нацыянальных і рэгіянальных праграм развіцця.
- Для рэалізацыі рэкамендацый і падрыхтоўкі справаздачнасці ў межах міжнародных кантрольных механізмаў па абароне правоў чалавека.
- Для выканання задач у межах рэалізацыі МЭР.
Замежным інвестарам:
- Для правядзення ацэнкі рызык уплыву дзейнасці кампаніі на правы чалавека.
- Для разумення краінавога кантэксту ў тэме "бізнес і правы чалавека".
- Для дапрацоўкі ўнутраных палітык і працэдур адносна беларускіх кампаній.
- Для мінімізацыі рызык, звязаных з выхадам на новы рынак, і выяўлення найбольш праблемных сфер для прыняцця дадатковых мер.
- Для павышэння ўкладу бізнесу ў рэалізацыю рэгіянальных праграм развіцця.
Грамадзянскай супольнасці:
- У якасці крыніцы інфармацыі для даследаванняў і маніторынгу ў галіне правоў чалавека.
- Для ідэнтыфікацыі праблем, звязаных з парушэннямі бізнесам правоў чалавека.
- Для абароны і прадстаўлення інтарэсаў асоб, чые правы закранутыя дзейнасцю бізнесу.
- Для садзейнічання павышэнню патэнцыялу дзяржаўных органаў, дзелавых колаў і грамадзянскай супольнасці ў пытаннях правоў чалавека і бізнесу.
- Для працы з зацікаўленымі бакамі з мэтай фармулявання рэкамендацый для бізнесу і дзяржаўных органаў.