Аб выкананні Рэспублікай Беларусь рэкамендацый, атрыманых у межах трэцяга цыклу УПА
Даклад падрыхтаваны кааліцыяй беларускіх праваабарончых арганізацый: Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Human Constanta, Праваабарончы цэнтр «Вясна», Lawtrend, Прававая ініцыятыва, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, ПЭН Беларусь, Respect-Protect-Fulfill, а таксама Беларуская асацыяцыя адвакатаў па правах чалавека, Беларуская кааліцыя грамадзянскіх арганізацый, ініцыятыў і актывістак супраць гендарнага і хатняга гвалту, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, экалагічная арганізацыя «Экахоум», Фонд медыцынскай салідарнасці (BYMEDSOL), пры агульнай каардынацыі Беларускага Хельсінкскага Камітэта.
Даклад быў падрыхтаваны кааліцыяй беларускіх праваабарончых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у працэдуры УПА з самага першага цыклу, з прыцягненнем іншых беларускіх НДА - для ўсебаковага аналізу выканання рэкамендацый.
Грамадскія арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дакладу, адкрытыя да камунікацыі і гатовыя прадаставіць дадатковую інфармацыю аб выкананні рэкамендацый. Па пытаннях звяртайцеся: [email protected].
Кароткі змест:
- З 266 рэкамендацый, атрыманых Беларуссю ў трэцім цыкле, 14 не былі ацэненыя з-за недахопу інфармацыі.
- З 252 ацэненых рэкамендацый толькі 2 выкананыя, 24 выкананыя часткова і 226 не выкананыя.
- З 9 рэкамендацый, прынятых Беларуссю, 6 выкананыя часткова і 3 не былі ацэненыя.
- З 124 рэкамендацый, прынятых Беларуссю як выкананыя, 2 выкананыя, 17 выкананыя часткова, 94 не выкананыя і 11 не былі ацэненыя.
- З 18 рэкамендацый, часткова прынятых Беларуссю, 1 выкананая часткова, 17 не выкананыя.
- 4 рэкамендацыі, прынятыя Беларуссю як тыя, што выконваюцца, не выкананыя.