Бізнес і правы чалавека ў Беларусі: кантэкст палітычнага крызісу і крызісу правоў чалавека 2020–2021
У дакуменце прадстаўлены аналітычны агляд маштабаў парушэнняў правоў чалавека беларускім бізнесам ва ўмовах палітычнага і праваабарончага крызісу 2020–2021 гадоў у трох вымярэннях: «бізнес–працаўнік», «бізнес–кліент» і «бізнес–мясцовая супольнасць». Разгледжаны ступень, формы ўдзелу і роля дзяржавы ў гэтых парушэннях, а таксама прыведзены кароткі аналіз дзяржаўнага ціску на бізнес як інструмента ўплыву.
Асобная ўвага нададзена ключавым наступствам палітычнага і праваабарончага крызісу, якія ўплываюць на развіццё парадку дня «бізнес і правы чалавека» ў Беларусі. Па выніках даследавання сфармуляваны канкрэтныя рэкамендацыі для бізнесу па ўкараненні працэдур належнай уважлівасці ў сферы правоў чалавека (human rights due diligence) пры працы ў/з Беларуссю, а таксама рамкавыя рэкамендацыі для дзяржаўных органаў.