Бізнес і правы чалавека ў Беларусі: гайдлайн для бізнесу, 2016

document
 

Падрыхтаваны гайдлайн для Беларусі, які падкажа бізнесу, як захоўваць правы чалавека.

 

Працоўная дзейнасць з улікам правоў чалавека спрыяе рэпутацыі бізнесу, паляпшае ўмовы працы і прадукцыйнасць супрацоўнікаў, а таксама павялічвае шанцы бізнесу стаць партнёрамі буйных міжнародных карпарацый і прыцягнуць інвестыцыі з боку заходніх інвестараў.

 

Гайдлайн падрыхтаваны беларускай праваабарончай арганізацыяй РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» сумесна з Дацкім інстытутам па правах чалавека (DIHR).

 

Дацкі інстытут па правах чалавека супрацоўнічае з многімі вядомымі камерцыйнымі кампаніямі з мэтай выяўлення як негатыўнага, так і пазітыўнага ўплыву іх дзейнасці на сітуацыю з правамі чалавека.

 

Напрыклад, «Нестле» ўзаемадзейнічае з Дацкім інстытутам па правах чалавека з 2008 года. Кампанія сама звярнулася ў Інстытут з просьбай правесці падрабязны аналіз недахопаў і прабелаў, якія тычацца захавання правоў чалавека і маюць месца ў камерцыйнай дзейнасці і карпаратыўнай палітыцы. А ў 2010 годзе паміж «Нестле» і Дацкім інстытутам было падпісана пагадненне аб партнёрстве, мэтай якога была ўсебаковая падтрымка абавязацельстваў кампаніі па павазе і захаванні правоў чалавека, што непасрэдна адлюстравана ў Карпаратыўных прынцыпах вядзення бізнесу «Нестле».