Перайсці да змесціва

Апошнія навіны

НАВІНЫ
Аналіз практыкі прымянення Дэкрэта №3

Па прававую дапамогу ў сувязі з Дэкрэтам №3 у РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" звярнуліся каля ста пяцідзесяці чалавек. Гэтым людзям аказана дапамога, а іх сітуацыі вывучаны і абагульнены ў наступны аналіз.  Коратка - галоўная выснова ў тым, што якія б мэты ні дэклараваліся дэкрэтам, на практыцы ад яго пацярпелі найбольш сацыяльна неабароненыя людзі, пра якіх дзяржава

НАВІНЫ
Затрыманні (арышты) журналістаў і ўдзельнікаў мірных акцый супраць Дэкрэта №3 - пазіцыя РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт"

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт" выказвае глыбокую заклапочанасць у сувязі з масавымі затрыманнямі і адміністрацыйнымі арыштамі ўдзельнікаў мірных сходаў супраць дзеяння Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2015/04/02 № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», а таксама журналістаў, якія асвятляюць дадзеныя сходы ў адпаведнасці са сваімі прафесійнымі абавязкамі.

НАВІНЫ
Дэкрэт №3 "Аб дармаедах": што рабіць людзям пасля заявы прэзідэнта

Прэзідэнт правёў нараду, на якой заявіў, што збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў часова не будзе збірацца. Расказваем, як паводзіць сябе ў новай сітуацыі тым, хто атрымаў "ліст шчасця". Так прыйдзецца плаціць збор ці не? Пакуль не ясна. Зыходзячы з таго, што было сказана прэзідэнтам, незразумела, уводзіцца часовы мараторый на выплату збору за 2015 год ці за 2016. Трэба

ДАКУМЕНТ
Прыярытэтныя рэкамендацыі аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі

Грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадстаўляе стратэгічны дакумент з абгрунтаваннем рэкамендацый аб унясенні зменаў у выбарчае заканадаўства Беларусі, якія эксперты лічаць крытычна важнымі для правядзення ў краіне свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.

ДАКУМЕНТ
Пытанні папярэджання сацыяльнага ўтрыманства ў кантэксце дасягнення Мэтаў Ўстойлівага Развіцця

25 верасня 2015 года дзяржавы-члены ААН аднагалосна прынялі «Парадак дня ў галіне Ўстойлівага Развіцця на перыяд да 2030 года», што замацоўвае 17 Мэтаў Ўстойлівага Развіцця. Рэспубліка Беларусь актыўна ўключылася ў працэс выканання Мэтаў, прызначаны Нацыянальны каардынатар.

ДАКУМЕНТ
Разгляд у Канстытуцыйным Судзе зваротаў грамадзян, ІП і арганізацый, у якіх ставяцца праблемы наяўнасці ў НПА калізій, прабелаў і прававой недакладнасці. Дапаможнік

Новая працэдура, прадугледжаная ў Законе "Аб канстытуцыйным судаводстве", дазваляе разглядаць у Канстытуцыйным Судзе звароты грамадзян, ІП і арганізацый, у якіх ставяцца праблемы наяўнасці ў нарматыўных прававых актах калізій, прабелаў і прававой недакладнасці. Мы падрыхтавалі практычны дапаможнік, што дапамагае разабрацца ў нюансах гэтай працэдуры

ДАКУМЕНТ
Заключэнне БХК па Дэкрэце № 9

Нагадаем, дэкрэт № 9 датычыўся работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, на якіх праводзілася мадэрнізацыя. Усе гэтыя людзі павінны былі быць пераведзены на кантрактную форму найму, прычым датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па ініцыятыве работнікаў дапушчалася толькі са згоды наймальніка. У выпадку парушэння работнікамі сваіх

ДАКУМЕНТ
Беларускія НДА накіравалі ў ААН даклад у рамках працэдуры Ўніверсальнага перыядычнага агляду

Прадстаўлены ў офіс Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека даклад змяшчае агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адзначыўшы пэўныя крокі па выкананні рэкамендацый, дадзеных па выніках першага цыкла УПА і прынятых Беларуссю, праваабаронцы выказалі заклапочанасць адсутнасцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сферах з правамі чалавека ў краіне.

ДАКУМЕНТ
Апублікаваная графіка, якая расказвае якія парады атрымлівае Беларусь ў межах працэдур ААН

Беларусь атрымала 259 рэкамендацый як стаць лепш ад іншых краін у рамках працэдуры ААН - Універсальны перыядычны агляд. Сярод іх, напрыклад: «разгледзець пытанне аб стварэнні нацыянальнай праваабарончай ўстановы» ад Зімбабвэ, "аказваць падтрымку інстытуту традыцыйнай сям'і» ад Расіі і «працягваць удасканальваць цудоўную сістэму сацыяльнай абароны» ад Венесуэлы.

ДАКУМЕНТ
Бізнэс і правы чалавека ў Беларусі: гайдлайн для бізнэсу, 2016

Падрыхтаваны гайдлайн для Беларусі, які падкажа бізнэсу, як выконваць правы чалавека. Праца з правамі чалавека дабратворна для рэпутацыі бізнесу, паляпшае ўмовы працы і прадукцыйнасць супрацоўнікаў і павышае шанцы бізнэсу стаць партнёрамі вялікіх міжнародных карпарацый і прыцягнуць інвестыцыі з боку заходніх інвестараў.

Апублікаваны альтэрнатыўныя даклады грамадзянскай супольнасці па Мэтах устойлівага развіцця

У Беларусі высокі рэйтынг у Глабальным індэксе ЦУР, але існуе вялікае "АЛЕ"

Чытаць артыкул